адрэдагава́ць гл. рэдагаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэдагава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адрэдагу́ю адрэдагу́ем
2-я ас. адрэдагу́еш адрэдагу́еце
3-я ас. адрэдагу́е адрэдагу́юць
Прошлы час
м. адрэдагава́ў адрэдагава́лі
ж. адрэдагава́ла
н. адрэдагава́ла
Загадны лад
2-я ас. адрэдагу́й адрэдагу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адрэдагава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адрэдагава́ць сов. отредакти́ровать;

а. ру́капіс — отредакти́ровать ру́копись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Правесці рэдагаванне якога‑н. тэксту. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову. Колас. Не паспеў Якаў Сцяпанавіч адрэдагаваць заметку, як на парозе з’явіўся яе аўтар. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку.

Р. артыкул.

2. Кіраваць выданнем чаго-н.

Р. штогоднік.

|| зак. адрэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.).

|| наз. рэдагава́нне, -я, н. і рэда́кцыя, -і, ж.

Рэдагаванне тэксту.

Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара.

|| прым. рэдакцы́йны, -ая, -ае.

Рэдакцыйная калегія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отредакти́ровать сов. адрэдагава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэдагава́ны отредакти́рованный; см. адрэдагава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэдагава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адрэдагаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Адрэдагаваць нанава і іначай. Перарэдагаваць артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

редакти́ровать

1. сов., уст. адрэдагава́ць;

2. несов. рэдагава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)