адры́вачны, -ая, -ае.

Які не з’яўляецца цэлым, нязвязны.

Адрывачныя звесткі.

|| наз. адры́вачнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адры́вачны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адры́вачны адры́вачная адры́вачнае адры́вачныя
Р. адры́вачнага адры́вачнай
адры́вачнае
адры́вачнага адры́вачных
Д. адры́вачнаму адры́вачнай адры́вачнаму адры́вачным
В. адры́вачны адры́вачную адры́вачнае адры́вачныя
Т. адры́вачным адры́вачнай
адры́вачнаю
адры́вачным адры́вачнымі
М. адры́вачным адры́вачнай адры́вачным адры́вачных

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адры́вачны отры́вочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адры́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.

2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отры́вочный адры́вачны, адры́вісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.

2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разарваць.

2. у знач. прым. Парваны, разадраны. Разарваны мех. □ — Толькі вось разлупіў... — Федзя павярнуўся да хлопцаў спінай, паказваючы разарваныя ніжэй пояса штаны. Ваданосаў. І цені белых вадзяных лілей на дне става былі, як заўсёды, чамусьці не круглыя, а нагадвалі разарваныя пальмавыя лісты. Караткевіч. // Пашкоджаны выбухам. Варожы танк нерухома застыў з разарванымі гусеніцамі. Гурскі.

3. у знач. прым. Адрывачны, пазбаўлены сувязі, цэласнасці. Разарваныя фразы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)