адрыва́нне гл. адарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адрыва́нне
Р. адрыва́ння
Д. адрыва́нню
В. адрыва́нне
Т. адрыва́ннем
М. адрыва́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адрыва́нне ср. отрыва́ние; обрыва́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адрываць — адарваць (у 1, 4 знач.) і адрывацца — адарвацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., каго-што.

1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што-н. прымацаванае).

Адарваць лісток календара.

2. звычайна безас. Адрэзаць, знесці (пра галаву, часткі цела) машынай, снарадам і пад.

Выбухам бомбы адарвала ногі.

3. ад каго-чаго. Рэзкім рухам, пераадольваючы супраціўленне, адняць, аддаліць.

А. ад падлогі.

4. перан. Разлучыць; аддзяліць, пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.

Ад Васіля хлопцаў усё роўна не адарвеш.

5. перан. Перашкодзіць займацца чым-н., адцягнуць (ад думак і пад.).

А. ад работы.

А. ад чытання.

Адарваць з пупавінай — вырваць з коранем, выкараніць.

Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю каго-, чаго-н.

Вушы (галаву) адарваць (груб.) — набіць, пакараць.

З рукамі адарваць — узяць, купіць што-н. з вялікай ахвотай.

|| незак. адрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адрыва́нне, -я, н. (да 1 знач.) і адры́ў, -ры́ву, м. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отрыва́ниеI адрыва́нне, -ння ср.; см. отрыва́тьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрыва́ние

1. абрыва́нне, -ння ср.;

2. адрыва́нне, -ння ср.;

3. абрыва́нне, -ння ср., спыне́нне, -ння ср.; см. обрыва́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рыга́ць, рыгаці ’ванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гі ’ваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygać ’ванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihati ’ванітаваць’, славен. rígati ’ванітаваць, рыгаць’, rîgaадрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)