адранцве́ць гл. дранцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адранцве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адранцве́ю адранцве́ем
2-я ас. адранцве́еш адранцве́еце
3-я ас. адранцве́е адранцве́юць
Прошлы час
м. адранцве́ў адранцве́лі
ж. адранцве́ла
н. адранцве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час адранцве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адранцве́ць сов., см. здранцве́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць нерухомым, замерці, знямець. — Змоўчы, быдла! — гаркнуў раптам палкоўнік, і пан Зыгмунт зусім адранцвеў. Лынькоў. Прыдушаная нечуванаю бядотаю, маці раптам адранцвела і доўга не магла паварушыцца. Якімовіч. // Страціць адчувальнасць, адзеравянець. [Мікалай:] — Эх, і любіла.. [Ніна] песні! Да поўначы іншы раз слухала. У мяне ўжо адранцвеюць пальцы, а яна ўсё просіць іграць і пець. Шашкоў. Малілася [Лісавета] горача і доўга, не чула, што адранцвелі калені, але малітвы не прыносілі супакаення. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

Нага дранцвее.

|| зак. здранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е і адранцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. дранцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адранцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. адранцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зате́чь сов., в разн. знач. зацячы́; (онеметь — ещё) адранцве́ць, сшэ́рхнуць;

вода́ затекла́ под стул вада́ зацякла́ пад крэ́сла;

но́ги затекли́ но́гі зацяклі́ (здранцве́лі, сшэ́рхлі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)