адраза́нне гл. адрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адраза́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. адраза́нне
Р. адраза́ння
Д. адраза́нню
В. адраза́нне
Т. адраза́ннем
М. адраза́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адраза́нне ср. отреза́ние, отре́зывание, отре́зка ж.; отпи́ливание

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. што і чаго. Аддзяліць рэжучым інструментам.

А. кавалак хлеба.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).

2. што і чаго. Аддзяліць межаваннем (зямельны ўчастак).

3. перан., каго-што. Аддзяліць, парушыць сувязь паміж кім-, чым-н.; перагарадзіць.

А. частку войска ад галоўных сіл.

А. дарогу.

4. Рэзка, катэгарычна сказаць, заявіць (разм.). —

Мне з вамі няма чаго гаварыць! — адрэзала жанчына.

|| незак. адраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адраза́нне, -я, н., адрэ́званне, -я, н. і адрэ́з, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Лінія адрэзу (па якой трэба адрэзаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ампута́цыя, -і, ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

А. рукі.

|| прым. ампутацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэ́званне ср., см. адраза́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзе́кцыя, ‑і, ж.

Выдаленне, адразанне пры дапамозе аперацыі часткі цела або органа, пашкоджаных хваробай. Рэзекцыя страўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отре́зывание адрэ́званне, -ння ср., адраза́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышчы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Спец. Адразанне верхавіны парастка расліны для прыпынення яго росту і ўзмацнення прытоку пажыўных рэчываў да іншых частак расліны. Прышчыпка вінаграду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отре́зка ж., разг. адраза́нне, -ння ср., адрэ́званне, -ння ср.; см. отреза́тьII;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)