адпраўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адпраўны́ адпраўна́я адпраўно́е адпраўны́я
Р. адпраўно́га адпраўно́й
адпраўно́е
адпраўно́га адпраўны́х
Д. адпраўно́му адпраўно́й адпраўно́му адпраўны́м
В. адпраўны́ (неадуш.)
адпраўно́га (адуш.)
адпраўну́ю адпраўно́е адпраўны́я (неадуш.)
адпраўны́х (адуш.)
Т. адпраўны́м адпраўно́й
адпраўно́ю
адпраўны́м адпраўны́мі
М. адпраўны́м адпраўно́й адпраўны́м адпраўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпраўны́, -а́я, -о́е (кніжн.).

1. Такі, з якога адпраўляюць каго-, што-н., адкуль адпраўляюцца.

А. пункт.

Адпраўная станцыя.

2. перан. Такі, з якога зыходзяць, зыходны, пачатковы.

А. пункт погляду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпраўны́ отпра́вочный, отправно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.

2. перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпра́вочный адпраўны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адштурхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. ад каго-чаго. Упёршыся ў што-н., штуршком аддаліцца, адсунуцца, аддзяліцца ад чаго-н.

А. ад берага.

2. перан., ад чаго. Узяць што-н. за адпраўны, зыходны пункт (у разважаннях і пад.).

А. ад галоўнай думкі.

|| незак. адшту́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца і адштурхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштурхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Упёршыся ў што‑н., штуршком адсунуцца, аддзяліцца ад чаго‑н. [Прафесар] лёгенька адштурхнуўся кончыкамі пальцаў ад дна, варухнуў плячыма, падняўся і паплыў. Галавач. // перан. Узяць што‑н. за зыходны, адпраўны пункт (у сваіх разважаннях, рабоце і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каша́ра, ‑ы, ж.

1. Загон, агароджанае месца на полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу. Па рацэ плыве лодка, поўная дзяўчат і бітонаў, — на тым беразе Прыпяці, на лузе, кашара, і адтуль з удоем вяртаюцца даяркі. Сачанка. Ратуючыся ад угону ў Нямеччыну, моладзь перабралася з вёскі ў лес. Загналі сюды ў кашары і жывёлу. Вішнеўскі.

2. толькі мн. (кашары́, ‑аў). Уст. Казарма. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры. Мікуліч.

[Рум. casare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Выпрацоўваць у каго‑н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад. Фарміраваць характар. □ Час фарміруе людзей, але, хочаш ці не хочаш, людзі адказваюць за час. Карпаў. Не прафесія, якая б рамантычная яна ні была, фарміруе паэтычны талент. «Полымя».

2. Арганізоўваць, ствараць (калектыў, установу і пад.). Фарміраваць у рад. Фарміраваць кабінет. // Арганізоўваць вайсковае падраздзяленне, камплектуючы людзьмі і матэрыяльнай часткай. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры. Мікуліч. [Уладзік Каржакевіч:] — Паны конніцу фарміруюць, добра плацяць. Крапіва.

3. Састаўляць (поезд), счэпліваючы ў адпаведным парадку вагоны. Варта было паглядзець на .. [Віталя] ў тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)