адпо́йваць гл. адпаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпо́йваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адпо́йваю адпо́йваем
2-я ас. адпо́йваеш адпо́йваеце
3-я ас. адпо́йвае адпо́йваюць
Прошлы час
м. адпо́йваў адпо́йвалі
ж. адпо́йвала
н. адпо́йвала
Загадны лад
2-я ас. адпо́йвай адпо́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адпо́йваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпо́йваць несов. отпа́ивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены; зак., каго.

1. Скончыць паіць.

А. кароў.

2. Выгадаваць на пойле, адкарміць малаком.

А. цялят.

3. Вылечыць, даючы якое-н. пітво, лякарства (разм.).

А. хворага настоем траў.

|| незак. адпо́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адпойваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отпа́иватьI несов. (к отпои́ть) адпо́йваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпо́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпойваць — адпаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)