адплікну́ць
дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адплікну́ |
адплікнё́м |
| 2-я ас. |
адплікне́ш |
адплікняце́ |
| 3-я ас. |
адплікне́ |
адплікну́ць |
| Прошлы час |
| м. |
адплікну́ў |
адплікну́лі |
| ж. |
адплікну́ла |
| н. |
адплікну́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адплікну́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Абл. Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы. Галавач. Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку. Калачынскі. // Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адплікну́ць ’адшпіліць, выпрагчы каня’ (Янк. I), мабыць, з польскага (параўн. польск. plik звязка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)