адо́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адо́ленне адо́ленні
Р. адо́лення адо́ленняў
Д. адо́ленню адо́ленням
В. адо́ленне адо́ленні
Т. адо́леннем адо́леннямі
М. адо́ленні адо́леннях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адо́ленне ср. одоле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

А. ворага.

2. перан., што. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні; авалодаць чым-н., засвоіць і пад.

А. курс фізікі.

А. цяжкі экзамен.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

Клопаты адолелі яго.

4. каго-што. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (разм.).

Машкара адолела, няма жыцця.

|| незак. адо́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адо́льванне, -я, н.

|| наз. адо́ленне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

одоле́ние уст. адо́ленне, -ння ср.; неоконч. адо́льванне, -ння ср.; перамага́нне, -ння ср.; см. одоле́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)