адно́сны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца пры параўнанні, супастаўленні з чым-н., правільны толькі пры пэўных умовах.

А. поспех.

Зіма адносна (прысл.) цёплая.

Адносная прыгажосць.

2. У мовазнаўстве: які паказвае адносіны паміж чым-н., да чаго-н.

А. прыметнік.

А. займеннік.

|| наз. адно́снасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сны в разн. знач. относи́тельный;

~ная вільго́тнасць — относи́тельная вла́жность;

дабрата́ яго́ ~ная — доброта́ его́ относи́тельная;

○ а. займе́ннік — грам. относи́тельное местоиме́ние;

а. прыме́тнік — относи́тельное прилага́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адно́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.

2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

относи́тельный адно́сны;

относи́тельное местоиме́ние грам. адно́сны займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

што́

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

адз.
-
Н. што́
Р. чаго́
Д. чаму́
В. што́
Т. чы́м
М. чы́м

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хто́

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

адз.
-
Н. хто́
Р. каго́
Д. каму́
В. каго́
Т. кі́м
М. кі́м

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́лькі

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

мн.
-
Н. ко́лькі
Р. ко́лькіх
Д. ко́лькім
В. ко́лькіх
ко́лькі
Т. ко́лькімі
М. ко́лькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чы́й

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чы́й чыя́ чыё чые́
Р. чыйго́ чыёй чыйго́ чыі́х
Д. чыйму́ чыёй чыйму́ чыі́м
В. чыйго́ (адуш.)
чы́й (неадуш.)
чыю́ чыё чыі́х
чые́
Т. чыі́м чыёй
чыёю
чыі́м чыі́мі
М. чыі́м чыёй чыі́м чыі́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

като́ры

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. като́ры като́рая като́рае като́рыя
Р. като́рага като́рай
като́рае
като́рага като́рых
Д. като́раму като́рай като́раму като́рым
В. като́ры (неадуш.)
като́рага (адуш.)
като́рую като́рае като́рыя
като́рых
Т. като́рым като́рай
като́раю
като́рым като́рымі
М. като́рым като́рай като́рым като́рых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

які́

займеннік, пытальна–адносны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. які́ яка́я яко́е які́я
Р. яко́га яко́й
яко́е
яко́га які́х
Д. яко́му яко́й яко́му які́м
В. яко́га (адуш.)
які́ (неадуш.)
яку́ю яко́е які́х
які́я
Т. які́м яко́й
яко́ю
які́м які́мі
М. які́м яко́й які́м які́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)