адне́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

Выявіць свае адносіны, паставіцца пэўным чынам да каго-, чаго-н.

Уважліва а. да запатрабаванняў народа.

|| незак. адно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

|| наз. адно́сіны, -сін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адне́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аднясу́ся аднясё́мся
2-я ас. аднясе́шся аднесяце́ся
3-я ас. аднясе́цца аднясу́цца
Прошлы час
м. аднё́сся адне́сліся
ж. адне́слася
н. адне́слася
Загадны лад
2-я ас. аднясі́ся аднясі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аднё́сшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адне́сціся (да каго, чаго) сов. отнести́сь (к кому, чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адне́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. аднёсся, ‑неслася; заг. аднясіся; зак.

Паставіцца пэўным чынам да каго‑, чаго‑н.; выявіць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Уважліва аднесціся да жаданняў дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак., каго-што.

1. Аднесціся клапатліва да каго-, чаго-н.

П. сваё здароўе.

2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго-, чаго-н.

П. аўтарытэт.

Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашанава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва.

Пасля хваробы трэба п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́жлівы, -ая, -ае.

Які адносіцца да каго-н. з павагай.

П. сын.

Паважліва (прысл.) аднесціся.

|| наз. пава́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Цярпліва аднесціся да чаго-н., вынесці, вытрымаць (што-н. непрыемнае, нясцерпнае).

С. боль.

С. несправядлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манкі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак. (уст.).

Нядбайна аднесціся да каго-, чаго-н., пагрэбаваць (грэбаваць) чым-н.

М. службовымі абавязкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца; незак.

1. гл. аднесціся.

2. Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

Заўвагі адносяцца да поглядаў аўтара.

|| наз. адно́сіны, -сін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)