аднако́нны, -ая, -ае.

Запрэжаны адным канём; прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня.

Аднаконная павозка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднако́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднако́нны аднако́нная аднако́ннае аднако́нныя
Р. аднако́ннага аднако́ннай
аднако́ннае
аднако́ннага аднако́нных
Д. аднако́ннаму аднако́ннай аднако́ннаму аднако́нным
В. аднако́нны (неадуш.)
аднако́ннага (адуш.)
аднако́нную аднако́ннае аднако́нныя (неадуш.)
аднако́нных (адуш.)
Т. аднако́нным аднако́ннай
аднако́ннаю
аднако́нным аднако́ннымі
М. аднако́нным аднако́ннай аднако́нным аднако́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднако́нны

1. одноко́нный;

2. (имеющий одну лошадь) однолоша́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка.

2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую гаспадарку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одноко́нный аднако́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

однолоша́дный аднако́нны;

однолоша́дный крестья́нин уст. аднако́нны селяні́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кеб, ‑а, м.

Аднаконны экіпаж у Англіі.

[Англ. cab.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабрыяле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

2. Легкавы аўтамабіль з адкідным верхам і з колькасцю месцаў два і болей.

|| прым. кабрыяле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шараба́н, ‑а, м.

1. Адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў.

2. Аднаконны двухколавы экіпаж; кабрыялет.

[Фр. char-à-bancs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паяды́нчыаднаконны, адзіночны’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. pojedynczy ’на 1 асобу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)