адміністрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Пра адміністрацыю: кіраваць чым-н. (спец.).

2. перан. Кіраваць чым-н. фармальна, бюракратычна (неадабр.).

|| наз. адміністрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адміністрава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адміністру́ю адміністру́ем
2-я ас. адміністру́еш адміністру́еце
3-я ас. адміністру́е адміністру́юць
Прошлы час
м. адміністрава́ў адміністрава́лі
ж. адміністрава́ла
н. адміністрава́ла
Загадны лад
2-я ас. адміністру́й адміністру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адміністру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміністрава́ць несов. администри́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адміністрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі. [Захараў:] — Вашы ўпаўнаважаныя тады б менш адміністравалі і падмянялі старшынь калгасаў, а маглі б на месцы ўзначаліць спаборніцтва, праверку і кантроль за выкананнем абавязацельстваў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

администри́ровать несов. адміністрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адміністрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адміністраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)