адмяні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмяню́ся адме́німся
2-я ас. адме́нішся адме́ніцеся
3-я ас. адме́ніцца адме́няцца
Прошлы час
м. адмяні́ўся адмяні́ліся
ж. адмяні́лася
н. адмяні́лася
Загадны лад
2-я ас. адмяні́ся адмяні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адмяні́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

Зрабіцца інакшым; змяніцца, перамяніцца. Гэй, папраўся ты, Адмяніся ты, Разбудзіся ты, Поле роднае! Купала. Каб жа ён ажаніўся, Можа б ён адмяніўся. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адмяніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адмяніцца.

2. Зал. да адмяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняць, адменьваць — адмяніць.

2. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняцца, адменьвацца — адмяніцца; змена, перамена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяніцца, перамяніцца, ператварыцца, пераўтварыцца, пераўвасобіцца, змяніць выгляд, змяніць аблічча; перайначыцца, з'іначыцца, паіначаць, перавярнуцца, абярнуцца, перакінуцца (разм.); адмяніцца (абл.); вырадзіцца, перарадзіцца, перарасці, перайсці (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)