адмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд.

З дарогі ледзь адмыўся.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца чыстым, адмыцца, знікнуць пры мыцці.

Пляма на абрусе адмылася.

3. перан. (звычайна з адмоўем). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.

|| незак. адмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмы́юся адмы́емся
2-я ас. адмы́ешся адмы́ецеся
3-я ас. адмы́ецца адмы́юцца
Прошлы час
м. адмы́ўся адмы́ліся
ж. адмы́лася
н. адмы́лася
Загадны лад
2-я ас. адмы́йся адмы́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адмы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адмы́цца сов., в разн. знач. отмы́ться; (при стирке — ещё) отстира́ться;

чарні́ла адмы́лася — черни́ла отмы́лись;

пля́мы адмы́ліся — пя́тна отмы́лись (отстира́лись)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту.

2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адышліся. // Знікнуць, вывесціся ад мыцця (пра плямы, пахі і пад.).

3. Спец. Ачысціцца ад прымесей прамываннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отмы́ться адмы́цца, мног. паадмыва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отстира́ться адмы́цца, мног. паадмыва́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджлу́кціцца, ‑кціцца; зак.

Апрацавацца, адмыцца ў жлукце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаласка́цца, ‑лошчацца; зак.

Адмыцца, палошчучыся. Настольнік добра адпаласкаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадмыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адмыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

П. ад пылу.

Плямы добра паадмываліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адмыцца.

2. Зал. да адмываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)