адмыва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адмыва́ю адмыва́ем
2-я ас. адмыва́еш адмыва́еце
3-я ас. адмыва́е адмыва́юць
Прошлы час
м. адмыва́ў адмыва́лі
ж. адмыва́ла
н. адмыва́ла
Загадны лад
2-я ас. адмыва́й адмыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адмыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмыва́ць несов., в разн. знач. отмыва́ть; (удалять грязь, стирая — ещё) отсти́рывать; см. адмы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адмыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. каго-што. Мыццём ачысціць (ад бруду, гразі і пад.); вымыць. Змыць што-н. з чаго-н.

А. бруд з вопраткі.

А. рукі.

2. спец., што. Прамываннем ачысціць ад прымесей.

А. залаты пясок.

3. перан. Зняць віну, ганьбу, грэх; вярнуць гонар.

Чорную душу не адмыеш!

4. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць.

Рака адмыла частку берага.

|| незак. адмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адмыва́нне, -я, н. і адмы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач., спец.).

|| прым. адмы́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отмыва́ть несов. адмыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отсти́рывать несов. адмыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмываць — адмыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмыва́нне ср. отмыва́ние; отсти́рывание; см. адмыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адмыцца.

2. Зал. да адмываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмы́ўка, ‑і, ДМ ‑мыўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адмываць — адмыць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)