адму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм.).

Перастаць мучыцца, перанесці мукі; памерці, смерцю пазбавіцца ад мук.

Адмучылася гаротная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адму́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адму́чуся адму́чымся
2-я ас. адму́чышся адму́чыцеся
3-я ас. адму́чыцца адму́чацца
Прошлы час
м. адму́чыўся адму́чыліся
ж. адму́чылася
н. адму́чылася
Дзеепрыслоўе
прош. час адму́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адму́чыцца сов. отму́читься, отстрада́ть; отма́яться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адму́чыцца, ‑мучуся, ‑мучышся, ‑мучыцца; зак.

Прамучыцца пэўны час. [Дзед:] — Я і так буду ўсё жыццё локці сабе кусаць — гэта ж праз мяне ты амаль цэлы год у канцлагеры адмучыўся, ледзь жывы астаўся. Сачанка. // Скончыць, перастаць мучыцца. // Памерці; смерцю пазбавіцца ад мук. — Гарыць увесь [пра закатаванага фашыстамі да непрытомнасці хлопчыка] ... Дзе толькі сілы бяруцца! Тут і мужык не вытрымае ... Той, што сувязны быў, памёр. Адмучыўся бедалага. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отму́читься адму́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Пражыць пэўны час у пакутах.

2. Скончыць пакутаваць; адмучыцца.

Адпакутаваў чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отстрада́ть сов. адпаку́таваць, адму́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отма́яться сов., разг. адму́чыцца; адпаку́таваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Памерці ад мук, адмучыцца.

2. Прамучыцца да пэўнага часу. Дамучыўся да вясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пера́карстваваць (піріка́рствывыць) ’адмучыцца, адпакутаваць’ (Юрч. СНЛ). Зыходны дзеяслоў, відаць, да прасл. *korstiti (Трубачоў, Эт. сл., 11, 97). параўн. рус. пск. коро́ститься ’жаніцца, плакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)