адмало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; зак., што і без дап.

1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што-н.

А. два дні.

2. Скончыць малоць.

Адмалоў сваё стары млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмало́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адмялю́ адме́лем
2-я ас. адме́леш адме́леце
3-я ас. адме́ле адме́люць
Прошлы час
м. адмало́ў адмало́лі
ж. адмало́ла
н. адмало́ла
Загадны лад
2-я ас. адмялі́ адмялі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адмало́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адмало́ць сов. (кончить молоть) отмоло́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.

1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што‑н. Адмалоў тры дні запар.

2. Адпрацаваць на мліве.

3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отмоло́ть сов. адмало́ць; (обмолоть всё) змало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)