адкі́нуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкі́нуся адкі́немся
2-я ас. адкі́нешся адкі́нецеся
3-я ас. адкі́нецца адкі́нуцца
Прошлы час
м. адкі́нуўся адкі́нуліся
ж. адкі́нулася
н. адкі́нулася
Загадны лад
2-я ас. адкі́нься адкі́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адкі́нуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Адхіліцца, адваліцца назад тулавам.

А. на спінку крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна адчыніцца, адпасці, адсунуцца ў бок.

Адкінуліся дзверцы.

Адкінуліся шторы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу).

Адкінулася гарачка.

4. перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца, адвярнуцца.

Адкінуліся кавалеры, засталася адна.

|| незак. адкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкі́нуцца сов.

1. отвали́ться, отпа́сть;

2. (отклониться назад) отки́нуться;

3. перен., разг. (перестать интересоваться) отверну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адхіліцца, адваліцца назад (пра чалавека, пра часткі яго цела). Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым пасуравеў і нахмурыў бровы, якія сышліся на пераноссі. Гурскі. Максім сядзеў спіной да акна, адкінуўшыся назад, на пачарнелы дубовы падаконнік. Кудравец. // Адваліцца, легчы на спіну. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны. // Хутка перамясціцца, аддаліцца ад чаго‑н. Інстынктыўна, як сядзеў, [Ігнат] адкінуўся яшчэ далей у глыб вагона. Галавач. [Сцяпан:] — Добра, што ў.. [чалавека] якраз граблі на возе былі, то ён стаўпцом.. [сабаку] па лбе стукнуў, дык той адкінуўся, а то парваў бы, з воза б сцягнуў. Крапіва.

2. Раптоўна адчыніцца, адваліцца, адпасці. Рэзка адкінуліся брызентавыя дзверцы ў кузаве. У вочы ўдарыў свет дня. Арабей. // Падняцца, апусціцца, адсунуцца ўбок (пра тое, што закрывае, захінае). Адкінуліся шторы — і ў акне з’явілася постаць.

3. Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу). [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца. Якімовіч.

4. перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца. І вось Тоня датанцавалася: адкінуўся Косцік, адкінуўся ў найвялікшым сумненні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адкі́нуцца ’адмовіцца’ (Некр.). Магчыма, калька з польск. odrzucić, тады зваротная форма пад уплывам адмовіцца. Параўн. польск. zarzut і бел. закід.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запроки́нуться закі́нуцца; адкі́нуцца; задра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отки́нуться адкі́нуцца, мног. паадкіда́цца, паадкі́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отвали́ться адвалі́цца, адкі́нуцца; (отпасть — ещё) адпа́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкінуцца.

2. Зал. да адкідваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закі́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Згубіцца, зваліўшыся куды-н., за што-н. (разм.).

Ножык кудысьці закінуўся.

2. Адкінуцца назад.

Галава закінулася.

|| незак. закіда́цца, -а́ецца і закі́двацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)