адкі́двацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адкі́дваюся |
адкі́дваемся |
| 2-я ас. |
адкі́дваешся |
адкі́дваецеся |
| 3-я ас. |
адкі́дваецца |
адкі́дваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
адкі́дваўся |
адкі́дваліся |
| ж. |
адкі́двалася |
| н. |
адкі́двалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адкі́двайся |
адкі́двайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
адкі́дваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адкі́двацца несов., см. адкіда́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкінуцца.
2. Зал. да адкідваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Адхіліцца, адваліцца назад тулавам.
А. на спінку крэсла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна адчыніцца, адпасці, адсунуцца ў бок.
Адкінуліся дзверцы.
Адкінуліся шторы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу).
Адкінулася гарачка.
4. перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца, адвярнуцца.
Адкінуліся кавалеры, засталася адна.
|| незак. адкі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкідны́, -а́я, -о́е.
Які можа адкідвацца, прымацаваны адным краем.
З адкідным верхам машына.
Адкідное крэсла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отбра́сываться страд. адкіда́цца, адкі́двацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отки́дываться возвр., страд. адкіда́цца, адкі́двацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отшвы́риваться страд. адкіда́цца, адкі́двацца, адшпу́рвацца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
отва́ливаться
1. адва́львацца; адкіда́цца, адкі́двацца; (отпадать — ещё) адпада́ць; см. отвали́ться;
2. страд. адва́львацца; адкіда́цца, адкі́двацца; см. отва́ливать 1;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкідны́, ‑ая, ‑ое.
Які можа адкідвацца, адкінуцца (у 2 знач.) (пра што‑н., замацаванае адным краем). У зале рассядаліся гледачы: стукалі адкідныя крэслы, шморгалі ногі. Карпюк. Чорная, з адкідным верхам машына ішла па самай сярэдзіне вуліцы. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)