адкукава́ць, -куку́ю, -куку́еш, -куку́е; -куку́й; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыць, перастаць кукаваць.

Адкукавала зязюля.

2. перан. Адбыць пэўны час у цяжкіх умовах (разм.).

Дзесяць месяцаў адкукаваў у каталажцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкукава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкуку́ю адкуку́ем
2-я ас. адкуку́еш адкуку́еце
3-я ас. адкуку́е адкуку́юць
Прошлы час
м. адкукава́ў адкукава́лі
ж. адкукава́ла
н. адкукава́ла
Загадны лад
2-я ас. адкуку́й адкуку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкукава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкукава́ць сов., разг. откукова́ть; переста́ть кукова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, пераехаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.

2. перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

откукова́ть сов. адкукава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкува́ць, ‑куе; зак., што і без дап.

Тое, што і адкукаваць (у 1 знач.). І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)