адкруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак., што.

1. Круцячы, аддзяліць, зняць, адшрубаваць; адарваць.

А. дрот.

А. гайку.

А. кран.

2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць; раскручваючы, разгарнуць, раскрыць.

А. кран.

А. паперу.

Адкруціць галаву (вушы) каму (разм., незадав.) — пагроза пакараць, расправіцца.

|| незак. адкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкруці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкручу́ адкру́цім
2-я ас. адкру́ціш адкру́ціце
3-я ас. адкру́ціць адкру́цяць
Прошлы час
м. адкруці́ў адкруці́лі
ж. адкруці́ла
н. адкруці́ла
Загадны лад
2-я ас. адкруці́ адкруці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адкруці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкруці́ць сов.

1. (гайку и т.п.) отвинти́ть, открути́ть, отверну́ть;

2. (поворачивая) откры́ть, отверну́ть;

а. кран — откры́ть (отверну́ть) кран;

3. (что-л. свитое, закрученное) открути́ть;

4. (снять, разматывая) отмота́ть;

а. бінт — отмота́ть бинт;

5. (вертя, сломать, оторвать) открути́ть, отверну́ть;

а. ля́льцы нагу́ — открути́ть (отверну́ть) ку́кле но́гу;

6. (крутя, провести некоторое время) открути́ть;

я сваё ўжо ~ці́ў — я своё уже́ открути́л;

а. галаву́ — сверну́ть го́лову;

а. ву́шы — оборва́ть у́ши

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Круцячы ў адваротны бок, раскручваючы, аддзяліць. Адкруціць дрот ад слупа. // Круцячы назад па разьбе, зняць; адшрубаваць. Адкруціць гайку.

2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць. Адкруціць кран.

3. Круцячы, адарваць. Уладзік распрануўся, адкруціў з вянка цыбулі адну галоўку, набраў конаўкай вады, потым адрэзаў скібку хлеба і сеў за стол. Грамовіч.

4. Раскручваючы, разгарнуць, раскрыць. [Несцер:] — Адкруціла, разгарнула [жанчына] паперку ды як закрычыць і — у непрытомнасць. Кулакоўскі.

5. Прапрацаваць пэўны час, круцячы што‑н.

•••

Адкруціць галаву — бязлітасна пакараць; расправіцца (у сэнсе пагрозы).

Адкруціць вушы — не вельмі строга пакараць, накруціўшы вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адкруціць, адвінціць адно за адным усё, многае.

П. краны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Адкруціць, верцячы па вінтавой нарэзцы (гайку).

|| незак. адшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

открути́ть сов. адкруці́ць, мног. паадкру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкру́чванне, ‑я н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкручваць — адкруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкруціць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)