адключы́цца, -ключу́ся, -клю́чышся, -клю́чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

Прыбор адключыўся аўтаматычна.

2. перан. Адарвацца ад каго-, чаго-н., пакінуць ранейшы занятак, супакоіцца.

А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адключы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адключу́ся адклю́чымся
2-я ас. адклю́чышся адклю́чыцеся
3-я ас. адклю́чыцца адклю́чацца
Прошлы час
м. адключы́ўся адключы́ліся
ж. адключы́лася
н. адключы́лася
Загадны лад
2-я ас. адключы́ся адключы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адключы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адключы́цца сов., в разн. знач. отключи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.

Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся. // перан. Пакінуць ранейшы занятак, адарвацца ад каго‑, чаго‑н.; супакоіцца. «Хочуць, каб я ў белых штоніках гуляў паміж кветак і кіпарысаў і да канца сваіх дзён быў курортнікам, каб адключыўся ад тае энергіі, якую мне дае жыццё», — думаў Катаводаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отключи́ться адключы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адключыцца.

2. Зал. да адключаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адключа́цца несов., возвр., страд. отключа́ться; см. адключы́цца, адключа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)