адклада́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адклада́ю адклада́ем
2-я ас. адклада́еш адклада́еце
3-я ас. адклада́е адклада́юць
Прошлы час
м. адклада́ў адклада́лі
ж. адклада́ла
н. адклада́ла
Загадны лад
2-я ас. адклада́й адклада́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адклада́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адклада́ць несов.

1. в разн. знач. откла́дывать; (вторник — ещё) опуска́ть; (срок — ещё) отлага́ть, отодвига́ть; см. адкла́сці, адлажы́ць 1;

2. геол. откла́дывать, отлага́ть;

а. у до́ўгую скры́нку — откла́дывать в до́лгий я́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Пакласці ўбок, побач, асобна.

А. патрэбную рэч.

2. Захаваць, не расходуючы.

А. грошы на мэблю.

3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

Возера адклала тоўсты слой ілу.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Палажыць яйкі, пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

Птушка адклала яйкі.

5. Адтэрмінаваць, перанесці.

А. сход.

Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).

6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

А. каўнер кажуха.

7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак.

На прамой АВ а. адрэзак СП.

8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкла́дваць несов., см. адклада́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

икри́ться несов. нерастава́ць, адклада́ць ікру́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отлага́ть несов., уст., спец. адклада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адклада́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкласціся.

2. Зал. да адкладаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адклада́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адкладаць — адкласці (у 2, 3 знач.) і адкладацца — адкласціся.

2. Тое, што і адклады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

откла́дывать несов.

1. в разн. знач. адклада́ць, адкла́дваць;

откла́дывать на до́лгое вре́мя адклада́ць на до́ўгі час;

откла́дывать де́ньги на пое́здку адкла́дваць (адклада́ць) гро́шы на пае́здку;

2. (лошадей) уст. адпрага́ць; см. отложи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)