адка́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Кашляючы, прачысціць горла; скончыць кашляць.

Ён адкашляўся і пачаў гаварыць.

|| незак. адка́шлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́шляцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адка́шляюся адка́шляемся
2-я ас. адка́шляешся адка́шляецеся
3-я ас. адка́шляецца адка́шляюцца
Прошлы час
м. адка́шляўся адка́шляліся
ж. адка́шлялася
н. адка́шлялася
Загадны лад
2-я ас. адка́шляйся адка́шляйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адка́шляўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адка́шляцца сов. отка́шляться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што‑н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.

2. Скончыць кашляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отка́шляться адка́шляцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́кашляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак. (разм.).

Кашляючы, ачысціць горла ад чаго-н.; адкашляцца.

|| незак. выка́шлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́шліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкашлівацца — адкашляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кашляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Скончыць кашляць; адкашляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́шлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкашляцца.

2. Зал. да адкашліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што і без дап.

Тое, што і адкашляцца. Адкашляць макроту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)