адкаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць.

Кола адкацілася.

Хваля адкацілася ад берага (перан.).

2. перан. Пра войска: хутка адступіць пад націскам праціўніка.

Адкаціўся вораг за раку.

|| незак. адко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адка́т, -у, Ма́це, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкачу́ся адко́цімся
2-я ас. адко́цішся адко́ціцеся
3-я ас. адко́ціцца адко́цяцца
Прошлы час
м. адкаці́ўся адкаці́ліся
ж. адкаці́лася
н. адкаці́лася
Загадны лад
2-я ас. адкаці́ся адкаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адкаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкаці́цца сов., в разн. знач. откати́ться;

мяч ~ці́ўся ў са́мы кут — мяч откати́лся в са́мый у́гол;

хва́ля ~ці́лася — волна́ откати́лась;

фронт ~ці́ўся на сто кіламе́траў — фронт откати́лся на сто киломе́тров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца ў які‑н. бок на пэўную адлегласць. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку. Колас. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Прыказка.

2. перан. Адступіць, адысці пад напорам праціўніка. Змятай хваляй адкаціўся вораг, Па-над полем кружаць крумкачы. Панчанка. // Аддаліцца. Хваля адкацілася ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адко́чвацца гл. адкаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

откати́ться адкаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкаціцца.

2. Зал. да адкочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць і адкочвацца — адкаціцца.

2. Спец. Зваротны рух ствала ці ўсёй гарматы пасля стрэлу. Тысячы жэрлаў гармат з адкатам узрыгваюць першы агонь. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укати́ться пакаці́цца; (выкатиться) вы́каціцца, мног. павыко́чвацца; (откатиться) адкаці́цца, мног. паадко́чвацца; (куда-л.) закаці́цца, мног. пазако́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отплесну́ть сов.

1. (скатиться назад — о воде, волне) адбі́цца, адкаці́цца;

2. (отлить, плеснув) адлі́ць, мног. паадліва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)