адкаса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што (разм.).

Адвярнуць, апусціць што-н. закасанае.

А. рукавы.

|| незак. адка́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкаса́ю адкаса́ем
2-я ас. адкаса́еш адкаса́еце
3-я ас. адкаса́е адкаса́юць
Прошлы час
м. адкаса́ў адкаса́лі
ж. адкаса́ла
н. адкаса́ла
Загадны лад
2-я ас. адкаса́й адкаса́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкаса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкаса́ць сов. отверну́ть;

а. кало́шу — отверну́ть штани́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адвярнуць, апусціць што‑н. закасанае. Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адкаса́ць ’адвярнуць рукавы’ (гл. закасаць) < польск. odkasać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадка́сваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Адкасаць усё, многае або што-н. усім.

П. рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаса́ны отвёрнутый; см. адкаса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкаса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкасваць — адкасаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)