адкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і адко́паны; зак., каго-што.

1. Капаючы, адшукаць, дастаць; выкапаць.

А. клад.

2. перан. Знайсці што-н. рэдкае і пад.; адшукаць (разм.).

Дзе вы адкапалі такую кнігу?

3. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н.

Адкапаць снег ад ганка.

4. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца (разм.); зрабіцца непрыгодным для капання.

Селянін ужо адкапаў сваё (перан.).

|| незак. адко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адко́пванне, -я, н. і адко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адка́паю адка́паем
2-я ас. адка́паеш адка́паеце
3-я ас. адка́пае адка́паюць
Прошлы час
м. адка́паў адка́палі
ж. адка́пала
н. адка́пала
Загадны лад
2-я ас. адка́пай адка́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адка́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкапа́ю адкапа́ем
2-я ас. адкапа́еш адкапа́еце
3-я ас. адкапа́е адкапа́юць
Прошлы час
м. адкапа́ў адкапа́лі
ж. адкапа́ла
н. адкапа́ла
Загадны лад
2-я ас. адкапа́й адкапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкапа́ць сов.

1. (извлечь из земли) откопа́ть, отры́ть;

2. (кончить копку) откопа́ть;

я сваё ~па́ў — я своё откопа́л;

3. (износиться в процессе копания) откопа́ть;

гэ́та лапа́та сваё ~па́лаэ́та лопа́та своё откопа́ла;

4. перен., разг. откопа́ть;

яму́ ўдало́ся а. у архі́ве ціка́вы ру́капіс — ему́ удало́сь откопа́ть в архи́ве интере́сную ру́копись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Капаючы, адкрыць, дастаць з-пад чаго‑н.; вызваліць засыпанае, заваленае чым‑н. Пакуль адкапалі ракету, давялося папацець. Бурмакоў вырашыў перавезці яе куды-небудзь па імшару, каб часам буран не засыпаў зноў. Шыцік. Мішурын перавязаў сваю руку вышэй локця і пачаў гаўкаць на слых, адкуль стогне чалавек. Здаровай рукой ён яго неўзабаве адкапаў з-пад цэглы. Чорны. // Выкапаць. Гэты клён Той вясной я знайшоў у гаі, Адкапаў там ашчадна, Прынёс. Броўка.

2. Адкідаць што‑н. ад (з) чаго‑н. Адкапаць снег ад ганка.

3. Разм. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца. Траншэю.. [Пшанічны] вырашыў не капаць, хай гэта робіць Глечык, а ён ужо адкапаў сваё. Быкаў. // Зрабіцца непрыгодным для капання, знасіцца ад доўгага ўжывання. Гэта лапата сваё адкапала.

4. перан. Разм. Адшукаць, знайсці, здабыць што‑н. забытае, малавядомае і пад. Рыгор цяпер выконваў абавязкі загадчыка і выпадкова адкапаў артыкул у «бяздоннай папцы». Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адко́пванне гл. адкапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́пваць гл. адкапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́пка гл. адкапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамяне́ласць, -і, ж.

1. гл. акамянелы.

2. звычайна мн. Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.

Адкапаць акамянеласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)