адды́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Перавесці дух, пачаць зноў роўна дыхаць.

А. пасля бегу.

|| незак. адды́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адды́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адды́хаюся адды́хаемся
2-я ас. адды́хаешся адды́хаецеся
3-я ас. адды́хаецца адды́хаюцца
Прошлы час
м. адды́хаўся адды́халіся
ж. адды́халася
н. адды́халася
Загадны лад
2-я ас. адды́хайся адды́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адды́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адды́хацца сов., прям., перен. отдыша́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адды́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Перайсці да спакойнага роўнага дыхання (пасля бегу, рэзкіх рухаў і пад.); перавесці дух. [Маці] трымае хустку ў руцэ, прыціснула руку да грудзей, мусіць, задыхалася вельмі, спатыкаецца ад стомы і страху, падае, узнімаецца, сцішае на хвіліну крокі, каб аддыхацца, ізноў ідзе подбежкам. Галавач. Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Перавесці дыханне, аддыхацца.

Дайце чалавеку п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отдыша́ться сов., прям., перен. адды́хацца, адсапці́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зды́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Тое, што і аддыхацца.

Так бегла, што цяпер з. не магу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адды́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да аддыхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Перавесці дыханне, аддыхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсапці́ся, -сапу́ся, -сапе́шся, -сапе́цца; -сапёмся, -сапяце́ся, -сапу́цца; -со́пся, -сапла́ся, -ло́ся; -сапі́ся; зак.

Аддыхацца, аднавіць раўнамернае дыханне.

А. пасля бегу.

|| незак. адсо́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)