аддзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца; зак.

1. Вылучыцца з агульнай адзінай масы.

А. ад натоўпу.

2. Адстаць, адарвацца і пад. ад цэлага, выдзеліцца.

Тры самалёты аддзяліліся ад групы і накіраваліся да станцыі.

3. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці; адасобіцца.

Сын аддзяліўся ад бацькоў.

|| незак. аддзяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддзяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзялі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аддзялю́ся аддзе́лімся
2-я ас. аддзе́лішся аддзе́ліцеся
3-я ас. аддзе́ліцца аддзе́ляцца
Прошлы час
м. аддзялі́ўся аддзялі́ліся
ж. аддзялі́лася
н. аддзялі́лася
Загадны лад
2-я ас. аддзялі́ся аддзялі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аддзялі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аддзялі́цца сов.

1. в разн. знач. отдели́ться;

жаўто́к ~лі́ўся ад бялка́ — желто́к отдели́лся от белка́;

не́калькі чалаве́к ~лі́лася ад кало́ны — не́сколько челове́к отдели́лось от коло́нны;

сын ~лі́ўся ад ба́цькі — сын отдели́лся от отца́;

2. отдели́ться, отсоедини́ться, отчлени́ться;

паўво́страў ~лі́ўся ад мацерыка́ — полуо́стров отдели́лся (отсоедини́лся, отчлени́лся) от материка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддзялі́цца, ‑дзялюся, ‑дзелішся, ‑дзеліцца; зак.

1. Вылучыцца з агульнай адзінай масы. Тварог аддзяліўся ад сыроваткі.

2. Адысці, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. Тры самалёты аддзяліліся ад групы і накіраваліся да станцыі. Мележ. Другі раз Васіль бачыў [Віктара] каля свайго акна ўжо зусім раніцай, як той аддзяліўся ад сцяны і сышоў на загуменне. Лобан. // перан. Адасобіцца ад каго‑, чаго‑н. Цяпер.. вельмі востра адчувае Рыгор Караневіч, што сяло зусім аддзялілася ад яго. Так — Рыгор Караневіч сам па сабе, а сяло само па сабе. Скрыган. Міхась адчуваў пасля сходу, што ўсе мы — хто пайшоў у калгас — аддзяліліся ад яго, засталіся на тым баку рэчкі. Брыль.

3. Стаць самастойным гаспадаром пасля падзелу маёмасці. Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся, Бо стала цесна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отчлени́ться аддзялі́цца, адчляні́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхлу́пнуць

‘адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адхлу́пне адхлу́пнуць
Прошлы час
м. адхлу́пнуў адхлу́пнулі
ж. адхлу́пнула
н. адхлу́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час адхлу́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отъедини́ться аддзялі́цца, мног. пааддзе́львацца, адлучы́цца, мног. паадлу́чвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обосо́биться

1. адасо́біцца, аддзялі́цца;

2. грам. адасо́біцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ададра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., аддзяро́цца; зак.

Аддзяліцца ад чаго-н.; адарвацца.

Падэшва ададралася.

|| незак. аддзіра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкле́іцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́іцца; зак.

Адстаць, аддзяліцца (аб прыклееным).

Падэшва адклеілася.

|| незак. адкле́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)