аддаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены; зак., каго і чаго і без дап.

1. Скончыць даіць.

А. кароў.

2. Выдаіць крыху.

А. малака.

|| незак. аддо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддаі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аддаю́ аддо́ім
2-я ас. аддо́іш аддо́іце
3-я ас. аддо́іць аддо́яць
Прошлы час
м. аддаі́ў аддаі́лі
ж. аддаі́ла
н. аддаі́ла
Загадны лад
2-я ас. аддаі́ аддаі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час аддаі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аддаі́ць сов. отдои́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак.

Адпрацаваць на даенні пэўны тэрмін. [Ірына:] — Можа ты мяне яшчэ прымусіш кароў даіць? Дык не. Я сваё аддаіла. Хай цяпер іншыя. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддо́йваць гл. аддаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отдои́ть сов. аддаі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаі́ць, здай, здоіш, здоіць; заг. здаі; зак.

1. чаго. Аддаіць трохі малака (у каровы, казы і пад.).

2. што. Выдаіць. Здаіць малако. □ Схадзі сам... На зямлю выдаі... Няма ж у нас больш у што даіць... Не выдаіш, то яна будзе нудзіцца і нудзіцца... Ідзі здаі... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)