адгуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Скончыць гуляць; правесці нейкі час не працуючы (разм.).

А. водпуск.

2. што. Пабыць у адгуле за звышурочную працу ў выхадны.

3. што. Згуляць, адсвяткаваць (разм.); правесці некаторы час на гуляннях.

А. вяселле.

|| незак. адгу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. адгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (да 2 знач.).

Заўтра ў мяне а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгуля́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгуля́ю адгуля́ем
2-я ас. адгуля́еш адгуля́еце
3-я ас. адгуля́е адгуля́юць
Прошлы час
м. адгуля́ў адгуля́лі
ж. адгуля́ла
н. адгуля́ла
Загадны лад
2-я ас. адгуля́й адгуля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адгуля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгуля́ць сов., в разн. знач. отгуля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках. Грамовіч. // што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы. Ракітны.

2. што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі. Гілевіч.

3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў. Лынькоў. // перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгу́л, -у, м.

1. гл. адгуляць.

2. мн. -ы, -аў. Час адпачынку за звышурочную працу.

Узяць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адгуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкірмашава́ць

‘адгандляваць, адгуляць на кірмашы’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкірмашу́ю адкірмашу́ем
2-я ас. адкірмашу́еш адкірмашу́еце
3-я ас. адкірмашу́е адкірмашу́юць
Прошлы час
м. адкірмашава́ў адкірмашава́лі
ж. адкірмашава́ла
н. адкірмашава́ла
Загадны лад
2-я ас. адкірмашу́й адкірмашу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкірмашава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отгуля́ть сов.

1. адгуля́ць;

2. (откормить на подножном корму) обл. адпа́свіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разлічыцца з кім‑н., адплаціўшы тым жа самым. // У спорце — выйграць у праціўніка столькі ж, колькі выйграў ён; адгуляць. Адквітаць гол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)