Адго́ны ’маладыя дрэўцы, якія размнажаюцца з пнёў, каранёў’ (Інстр. III) да гнаць. Параўн. гонкі (аб дрэве).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адго́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адго́н адго́ны
Р. адго́ну адго́наў
Д. адго́ну адго́нам
В. адго́н адго́ны
Т. адго́нам адго́намі
М. адго́не адго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)