адгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Адгрэбці, адсунуць убок.

А. попел.

2. Адхіліць, адвесці ўбок, адсунуць.

А. валасы.

3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі, перагарнуць (старонку, ліст і пад.).

А. лісток календара.

|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгарну́ адго́рнем
2-я ас. адго́рнеш адго́рнеце
3-я ас. адго́рне адго́рнуць
Прошлы час
м. адгарну́ў адгарну́лі
ж. адгарну́ла
н. адгарну́ла
Загадны лад
2-я ас. адгарні́ адгарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адгарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгарну́ць сов.

1. (отодвинуть в сторону) отгрести́;

2. (отогнуть, откинуть) отверну́ть;

3. (страницу) переверну́ть; откры́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгарну́ць, ‑гарну, ‑гарнеш, ‑гарне; зак., што.

1. Адгрэбці, адсунуць убок. Адгарнуць жар у печцы. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлю і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы. Колас. [Піліп Андрэевіч:] — Пад’ехалі мы.. да яго, адгарнулі траву ў лодцы, а ў .. [Сенькі] там не менш трох пудоў рыбы ляжыць. Краўчанка.

2. Адсунуць, адхіліць, адвесці ўбок. Добра было б адгарнуць з вачэй валасы, прыпусціцца да першага дрэва бягом, каб схавацца пад ім ад дажджу. Брыль. // Адагнуць, адвярнуць (пра адзежу і пад.). Кудзіш асцярожна, следам за Ігнатавай рукой, намацаў рану, адгарнуў каўнер кашулі. Галавач.

3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі (старонку). Хлапчук дастаў з-пад канапы брудны, патрапаны альбом, адгарнуў вокладку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́ртваць гл. адгарнуць, адгартаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Адгарнуць усё, многае.

П. зямлю.

П. старонкі кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адго́ртаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгарнуць усё, многае. Паадгортваць зямлю. Паадгортваць старонкі кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)