адгамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; зак.

1. Скончыць гамонку, перастаць гаманіць.

Адгаманілі дзядзькі і разышліся.

2. перан. Прайсці, закончыцца.

Усё прайшло, адгаманіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгамані́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгаманю́ адгамо́нім
2-я ас. адгамо́ніш адгамо́ніце
3-я ас. адгамо́ніць адгамо́няць
Прошлы час
м. адгамані́ў адгамані́лі
ж. адгамані́ла
н. адгамані́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час адгамані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгамані́ць сов. (кончить говорить) отговори́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Закончыць, перастаць гаманіць. Адгамоняць, бывала, школьнікі — пачынаюць сходзіцца дзядзькі-грамадаўцы і яшчэ неграмадаўцы. Таўлай. // перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гаманлівае). Адгрукаў гром. Адгаманіла лета На мове зор малінавых і кветак. Панчанка. Даўно прайшоў з апошнім громам лівень, адгаманіў даўно на полі жнівень. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)