адга́каць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адга́каю адга́каем
2-я ас. адга́каеш адга́каеце
3-я ас. адга́кае адга́каюць
Прошлы час
м. адга́каў адга́калі
ж. адга́кала
н. адга́кала
Загадны лад
2-я ас. адга́кай адга́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адга́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адга́каць сов., разг. отгро́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм.

1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся. Беразняк. З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год. «ЛіМ».

2. Адбудаваць. Адгакаць дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адга́каць ’адсячы, прайсці немалую адлегласць, прабыць з нагрузкай працяглы час’ (Янк. II), адгакаць ’прайсці’ (Сцяшк.) да гак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́трубить сов.

1. (сыграть на трубе) разг. вы́трубіць;

2. перен. (прослужить где-л. долгое время) прост. адга́каць, пратрубі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)