адгадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; зак. (разм.).

Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу.

|| незак. адго́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгадзі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгаджу́ адго́дзім
2-я ас. адго́дзіш адго́дзіце
3-я ас. адго́дзіць адго́дзяць
Прошлы час
м. адгадзі́ў адгадзі́лі
ж. адгадзі́ла
н. адгадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. адгадзі́ адгадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адгадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгадзі́ць сов., разг. отблагодари́ть, отплати́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак.

Разм. Робячы што‑н. добрае, аддзякаваць за паслугу. І сабака за дабро ўмее адгадзіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адгадзі́ць ’аддзякаваць’ (БРС, Янк. I), адводзіцца ’тс’ (КЭС, лаг.), адгоджваць ’адплачваць’ (БРС, Янк. I, Янк. БП), адгоджвацца ’тс’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. угодить. Гл. гадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адгадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́джваць несов., разг. благодари́ть, опла́чивать; см. адгадзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддзякаваць, аддзячыць, адудзячыць, адплаціць, аддарыць; адгадзіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)