адгаво́ры, -аў (разм.).

Просьбы, угаворы не рабіць чаго-н.

Дарэмныя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгаво́ры, -раў (ед. адгаво́р м.) отгово́ры;

не слу́хаць нія́кіх ~раў — не слу́шать никаки́х отгово́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адгаво́р адгаво́ры
Р. адгаво́ру адгаво́раў
Д. адгаво́ру адгаво́рам
В. адгаво́р адгаво́ры
Т. адгаво́рам адгаво́рамі
М. адгаво́ры адгаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отгово́ры мн. адгаво́ры, -раў;

отгово́р ед. адгаво́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгаво́р, -ру м.

1. см. адгаво́ры;

2. отгово́рка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгаво́р, ‑у, м.

1. звычайна мн. (адгаво́ры, ‑аў). Угаворы, парада не рабіць чаго‑н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў. Хадкевіч.

2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што‑н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: «Было і страшна, было і весела..» Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор. Брыль. // Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)