адгаво́рвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адгаво́рваюся адгаво́рваемся
2-я ас. адгаво́рваешся адгаво́рваецеся
3-я ас. адгаво́рваецца адгаво́рваюцца
Прошлы час
м. адгаво́рваўся адгаво́рваліся
ж. адгаво́рвалася
н. адгаво́рвалася
Загадны лад
2-я ас. адгаво́рвайся адгаво́рвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час адгаво́рваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адгаво́рвацца несов.

1. отгова́риваться, отде́лываться (слова́ми);

2. страд. отгова́риваться; см. адгаво́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адгаварыцца.

2. Зал. да адгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Ухіліцца ад чаго-н., спасылаючыся на якія-н. абставіны; апраўдацца.

Ледзь адгаварыўся ад даручэння.

|| незак. адгаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адне́квацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Адмаўляцца, адгаворвацца, ухіляцца ад выканання якога-н. даручэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отгова́риваться возвр., страд. адгаво́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адне́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Адмаўляцца, адгаворвацца, адпірацца (у 2 знач.). Дзяўчына доўга маўчала, аднеквалася, што нічога не ведае. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отде́лываться разг.

1. (избавляться от кого-, чего-л.) адчапля́цца, адкру́чвацца, адвя́звацца;

2. (чем) абыхо́дзіцца, адбыва́ць; см. отде́латься;

3. страд. апрацо́ўвацца; адстро́йвацца, вырабля́цца; аздабля́цца, упрыго́жвацца; см. отде́лывать 1—3;

отде́лываться слова́ми, фра́зами адгаво́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́чыць ’жадаць, спрыяць, быць ласкавым’ (Нас., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ’раіць’, ’зрабіць ласку, уважыць просьбу’ (Варл.), рачы́ць ’ласкава запрашаць’ (Ласт.), ра́чыты ’жадаць’ (кобр., Жыв. сл.), ст.-бел. рачити ’любіць, турбавацца; рабіць ласку, згаджацца’ (Ст.-бел. лексікон). Сюды ж рачы́ццаадгаворвацца, адракацца’ (маладз., Жыв. сл.), а таксама ў спалучэнні бажыцца‑рачыцца: бо́жыцца‑ро́чыцца, што не ён (Янк. 3.), магчыма і рачо́н ’рады, задаволены’: рачон быў куску хлеба (Сл. ПЗБ). Традыцыйна разглядаецца як запазычанае з польск. raczyć ’хацець, жадаць’ (Кохман, Polonica, 71; Булыка, Запазыч., 275), што цяжка давесці ў сувязі з ужываннем у народнай мове і шырокай вядомасцю ў славянскіх мовах, параўн. укр. ра́чити ’дазваляць, рабіць ласку’, рус. ра́чить ’жадаць, садзейнічаць, клапаціцца, старацца’, польск. raczyć, чэш. račiti, славац. račiť, славен. ráčiti ’хацець, рабіць ласку’, серб.-харв. ра́чити ’жадаць’, балг. ра́ча ’хацець, жадаць’, ст.-слав. рачити ’тс’. Прасл. *račiti, хутчэй за ўсё, да *rekti ’сказаць, заявіць’ (гл. рэкнуць), каранёвае a адлюстроўвае ступень падаўжэння (*rōk‑), звычайную для ітэратываў (Фасмер, 3, 451; ESJSt, 12, 744, з аглядам версій і літ-ры); лічыцца роднасным ст.-в.-ням. ruohhen ’клапаціцца’, ням. geruhen ’рабіць ласку’ (Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)