адвярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Павярнуцца ўбок; павярнуць галаву.

А. ад акна.

2. перан., ад каго-чаго. Парваць сувязі, адносіны з кім-н.; адмовіцца ад чаго-н.

А. ад здрадніка.

Бог адвярнуўся ад каго (разм.) — пра бесперапынныя няўдачы.

|| незак. адваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвярну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адвярну́ся адве́рнемся
2-я ас. адве́рнешся адве́рнецеся
3-я ас. адве́рнецца адве́рнуцца
Прошлы час
м. адвярну́ўся адвярну́ліся
ж. адвярну́лася
н. адвярну́лася
Загадны лад
2-я ас. адвярні́ся адвярні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адвярну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адвярну́цца сов.

1. отверну́ться;

дзяўчы́на пачырване́ла і ~ну́лася — де́вушка покрасне́ла и отверну́лась;

2. отодви́нуться;

ка́мень ~ну́ўся — ка́мень отодви́нулся;

3. перен. отверну́ться;

а. ад сябро́ў — отверну́ться от друзе́й;

4. перен. отлучи́ться;

а. на хвілі́нку — отлучи́ться на мину́тку;

бог ~ну́ўся — (ад каго) бог забы́л (о ком)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвярну́цца, ‑вярнуся, ‑вернешся, ‑вернецца; зак., ад (да) каго-чаго і без дап.

1. Павярнуцца ўбок ад (да) каго‑, чаго‑н., павярнуць галаву. [Турцэвіч] прыгарнуў да грудзей малых і жонку, моцна іх па чарзе пацалаваў, адвярнуўся, неўзаметку змахнуў з вачэй слёзы і сказаў вазаку паганяць коней. Гурскі.

2. перан. Выказваючы сваю непрыязнасць, парваць сувязі, адносіны з кім‑н. Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка. // Адмовіцца ад чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. [Бабка:] — А вы ўсё седзіце над гэтымі кнігамі. А яны сушаць чалавека. [Лабановіч:] — А ты, бабка, пашапчы, каб я ад іх адвярнуўся. Колас. Стары айчым угаворваў .. ехаць на яго .. зямлю і займацца гаспадаркай.. Клебер адвярнуўся ад гэтай прапановы. Чорны.

3. Разм. Адлучыцца, адысціся на кароткі час. [Бабейка:] — За ім [Саўчуком] я заўсёды, спакойны — куды б ні адвярнуўся з калгаса, ён усё зробіць як след. Хадкевіч.

•••

Бог адвярнуўся ад каго гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваро́чвацца гл. адвярнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

откачну́ться

1. адхісну́цца;

2. перен. адвярну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адваро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адвярнуцца (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да адварочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адві́нуццаадвярнуцца, адысці на кароткі час’ да адвіхнуцца. Гл. віхаць і адвіхнуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Адхіліцца, рэзка падацца ўбок.

А. ад дзвярэй.

2. перан. Адмовіцца, адступіцца, адвярнуцца ад каго-, чаго-н.

Сябры адхіснуліся ад яго.

|| незак. адхі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

Рукавы адкасаліся.

2. перан., ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго-н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца.

А. ад непрыемнай размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)