адве́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адве́дваю адве́дваем
2-я ас. адве́дваеш адве́дваеце
3-я ас. адве́двае адве́дваюць
Прошлы час
м. адве́дваў адве́двалі
ж. адве́двала
н. адве́двала
Загадны лад
2-я ас. адве́двай адве́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адве́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адве́дваць несов. прове́дывать; см. адве́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. каго-што. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.

А. хворага сябра.

А. родны кут.

2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.

А. спелых груш.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць.

А. шчасця.

|| незак. адве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́дванне ср. прове́дывание; см. адве́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адве́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адведваць — адведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наве́даць ’зайсці, адведаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), наве́дывацьадведваць’, наве́дчык ’наведвальнік’ (Бяльк.). Рус. дыял. наведать, укр. наві́дати, польск. nawiedzić, nawiedzać, ц.-слав. навѣждати да *vědati ’знаць, ведаць’, гістарычна звязанага з *viděti ’бачыць’, што часам знаходзіць адлюстраванне і ў збліжэнні сучасных форм, параўн. навіды ’наведванне парадзіхі’ (віц., Падлужны, вусн. паведамл.), рус. дыял. на́веды ’зачын, зачацце’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наведваць, наведвацца, даведвацца, адведваць, праведваць, завітваць / часта: часціць; заяўляцца, патыкацца (разм.) / часта: учашчаць (разм.); удавацца (абл.); заглядваць, заглядаць (перан.) □ паказваць вочы, паказваць нос, патыкаць нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)