адваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго-што.

Варажбой зняць чары з каго-н.

|| незак. адваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адваражы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адваражу́ адваро́жым
2-я ас. адваро́жыш адваро́жыце
3-я ас. адваро́жыць адваро́жаць
Прошлы час
м. адваражы́ў адваражы́лі
ж. адваражы́ла
н. адваражы́ла
Загадны лад
2-я ас. адваражы́ адваражы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адваражы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адваражы́ць сов. отколдова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., што.

Паводле ўяўленняў забабонных людзей — варажбой зняць чары з каго‑н. / у перан. ужыв. Яны [ударныя брыгады] хутка прыдуць, Вогнішчы разложаць, Да канца балота З багны адварожаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)