адва́дзіць, -ва́джу, -ва́дзіш, -ва́дзіць; -ва́джаны; зак., каго-што, ад чаго (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі, ад хаджэння да каго-н. або куды-н.; прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

|| незак. адва́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адва́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адва́джу адва́дзім
2-я ас. адва́дзіш адва́дзіце
3-я ас. адва́дзіць адва́дзяць
Прошлы час
м. адва́дзіў адва́дзілі
ж. адва́дзіла
н. адва́дзіла
Загадны лад
2-я ас. адва́дзь адва́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час адва́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адва́дзіць сов., разг. отва́дить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отва́дить сов., разг. адва́дзіць, адвучы́ць, адахво́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкалату́шыць

‘пакалаціць, адвадзіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкалату́шу адкалату́шым
2-я ас. адкалату́шыш адкалату́шыце
3-я ас. адкалату́шыць адкалату́шаць
Прошлы час
м. адкалату́шыў адкалату́шылі
ж. адкалату́шыла
н. адкалату́шыла
Загадны лад
2-я ас. адкалату́ш адкалату́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкалату́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)