адбе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бяжы́ся; зак.

Тое, што і адбегчы.

Хлопчык адбегся ад хаты.

|| незак. адбяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбе́гчыся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адбягу́ся адбяжы́мся
2-я ас. адбяжы́шся адбежыце́ся
3-я ас. адбяжы́цца адбягу́цца
Прошлы час
м. адбе́гся адбе́гліся
ж. адбе́глася
н. адбе́глася
Загадны лад
2-я ас. адбяжы́ся адбяжы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адбе́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адбе́гчыся сов. отбежа́ть;

а. на не́калькі кро́каў — отбежа́ть на не́сколько шаго́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся, ‑бягуцца; пр. адбегся, ‑лася; заг. адбяжыся; зак.

Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы [разгон сялян-дэманстрантаў]. Яна адбеглася да плота і пазірала. Сабаленка. Міхалка ахрып і шчабятаў ціха, к таму ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня не чуў яго шчэбету. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбяга́цца гл. адбегчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отбежа́ть сов. адбе́гчы, адбе́гчыся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбяга́цца несов. отбега́ть; см. адбе́гчыся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адбегчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.

Разм. Пхнуць, штурхнуць. Праходзячы каля палоннага, Крыстэль абавязкова старалася зачапіць яго, папхнуць худою загарэлай ручкай ці тузануць за мундзір і адбегчыся, нібы просячы: «Ану, дагані!» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.

2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)