адаспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пімся, -піце́ся, -пя́цца; -піся; зак.

Выспацца пасля недасыпання; аднавіць сілы працяглым сном, адпачыць.

А. як належыць.

|| незак. адсыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адаспа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адасплю́ся адаспі́мся
2-я ас. адаспі́шся адаспіце́ся
3-я ас. адаспі́цца адаспя́цца
Прошлы час
м. адаспа́ўся адаспа́ліся
ж. адаспа́лася
н. адаспа́лася
Загадны лад
2-я ас. адаспі́ся адаспі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адаспа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адаспа́цца сов., разг. отоспа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; ‑спімся, ‑спіцеся; зак.

Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць, ды як належыць адаспацца, але з гэтага намеру нічога не выйшла. Броўка. Толя за гэты час адаспаўся ў дзедавай будцы, адагрэўся каля жалезнай печкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсыпа́цца гл. адаспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отоспа́ться сов. адаспа́цца, мног. паадсыпа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадсыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

П. пасля дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спацца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Сплючы, адпачыць. Выспацца да ўсходу сонца. Добра выспацца. // Паспаць уволю; адаспацца. Была нядзеля, тэрміновай работы не было, і.. [Маша] вырашыла выспацца за ўсе тры начы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсыпа́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх. Госці паадсыпаліся.

паадсыпа́цца 2, ‑аецца; зак.

Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго‑н. з усіх або многіх месц і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсы́пацца, ‑сы́плецца; зак.

1. Высыпацца ў нейкай колькасці (пра што‑н. сыпкае).

2. перан. Разм. Выбыць з ліку, складу каго‑, Чаго‑н.; адсеяцца (у 3 знач.). Выпускнікоў засталося чалавек пяць ці шэсць. Рэшта адсыпаліся. Якімовіч.

3. перан. Разм. Загінуць (пра маладняк птушак і жывёл).

адсыпа́цца 1, а́ецца; незак.

1. Незак. да адсы́пацца.

2. Зал. да адсыпа́ць ​1.

адсыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да адаспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)