ад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць.

А. ад сяла кіламетраў пяць.

2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.).

А. на поўнач.

3. Зрушыцца з месца, адсунуцца, перастаць шчыльна прылягаць (разм.).

Засаўка ад’ехала.

|| незак. ад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’е́хаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ад’е́ду ад’е́дзем
2-я ас. ад’е́дзеш ад’е́дзеце
3-я ас. ад’е́дзе ад’е́дуць
Прошлы час
м. ад’е́хаў ад’е́халі
ж. ад’е́хала
н. ад’е́хала
Загадны лад
2-я ас. ад’е́дзь ад’е́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час ад’е́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ад’е́хаць сов.

1. отъе́хать;

а. убо́к — отъе́хать в сто́рону;

2. (отправиться) уе́хать;

ён яшчэ́ ра́ніцай ~хаў — он ещё у́тром уе́хал;

3. отойти́;

дзве́ры ~халі сантыме́траў на тры — дверь отошла́ сантиме́тра на́ три

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ад’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад’ехаць на некалькі крокаў. Ад’ехаць хат за дзесяць. Ад’ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка ад’ехаць.

2. Паехаць куды‑н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад’ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.

3. Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго‑н., адысці. Дзверы ад’ехалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’язджа́ць гл. ад’ехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’е́хацца, -е́дуся, -е́дзешся, -е́дзецца; -е́дзься; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

|| незак. ад’язджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отъе́хать сов. ад’е́хаць, мног. паад’язджа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ад’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ад’ехаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.

Вяслуючы, аддаліцца, ад’ехаць ад чаго‑н. Адвеславаць ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)