агіна́ць гл. абагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіна́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агіна́ю агіна́ем
2-я ас. агіна́еш агіна́еце
3-я ас. агіна́е агіна́юць
Прошлы час
м. агіна́ў агіна́лі
ж. агіна́ла
н. агіна́ла
Загадны лад
2-я ас. агіна́й агіна́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час агіна́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Тое, што і абгінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагну́ць, -гну́, -гне́ш, -гне́; -гнём, -гняце́, -гну́ць; -гні́; -гну́ты; зак.

1. каго-што. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.

А. лес.

2. што. Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.

А. бочку абручом.

|| незак. агіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е, абгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і агіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцяка́ць, ‑ае; незак., што.

1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.

2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)