агіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Ухіляцца ад чаго-н.; туляцца, гультаяваць.

Адзін працуе, а другі агінаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіна́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. агіна́юся агіна́емся
2-я ас. агіна́ешся агіна́ецеся
3-я ас. агіна́ецца агіна́юцца
Прошлы час
м. агіна́ўся агіна́ліся
ж. агіна́лася
н. агіна́лася
Загадны лад
2-я ас. агіна́йся агіна́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час агіна́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агіна́цца несов., разг. отлы́нивать, уклоня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С. Александровіч. // Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агіна́цца ’увільваць’ (БРС), ’гультаяваць, туляцца’ (Некр.) да гнуць. Семантычнае развіццё: ’гнуць’ > ’адхіляцца ад прамога шляху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)