агуро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агуро́к агуркі́
Р. агурка́ агурко́ў
Д. агурку́ агурка́м
В. агуро́к агуркі́
Т. агурко́м агурка́мі
М. агурку́ агурка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

агаро́дніна, -ы, ж., зб.

Агародныя плады і зеляніна, якія скарыстоўваюцца ў ежу (агуркі, цыбуля, морква, буракі і пад.).

Суп з агародніны.

|| прым. агаро́днінны, -ая, -ае.

Агароднінная база.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парніко́вы парнико́вый;

~выя агуркі́ — парнико́вые огурцы́;

п. эфе́кт — парнико́вый эффе́кт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасалі́цца, ‑соліцца; зак.

Стаць дастаткова ўсоленым. Агуркі ўжо дасаліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храбуста́ць, -бушчу́, -бу́шчаш, -бу́шча; -бу́шчам, -бу́шчаце, -бу́шчуць; -буста́ў, -та́ла; -бушчы́; незак.

Есці, жаваць з хрустам.

Х. агуркі.

|| аднакр. храбусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. храбуста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парнико́вый парніко́вы;

парнико́вые огурцы́ парніко́выя агуркі́;

парнико́вый эффе́кт парніко́вы эфе́кт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парово́йIII с.-х. (парниковый) парніко́вы;

паровы́е огурцы́ парніко́выя агуркі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уто́ўпіцца, ‑піцца; зак.

Разм. Змясціцца, памясціцца. Агуркі ў дзежцы не ўтоўпіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спары́ш¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Два спараныя прадметы (каласы, плады, арэхі і пад.).

Агуркі-спарышы.

2. Два гліняныя гаршчочкі, злучаныя агульнай ручкай, у якіх насілі яду ў час палявых работ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзяўбі́; абдзяўба́ны; зак., што.

1. Падзяўбаць, абкляваць, зрабіць паверхню няроўнай.

Куры абдзяўблі агуркі.

2. Паадбіваць што-н., дзеўбучы (разм.).

А. лёд.

|| незак. абдзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)