агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Наступальны, захопніцкі, варожы.

Агрэсіўная палітыка.

Агрэсіўныя дзеянні.

|| наз. агрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэсі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агрэсі́ўны агрэсі́ўная агрэсі́ўнае агрэсі́ўныя
Р. агрэсі́ўнага агрэсі́ўнай
агрэсі́ўнае
агрэсі́ўнага агрэсі́ўных
Д. агрэсі́ўнаму агрэсі́ўнай агрэсі́ўнаму агрэсі́ўным
В. агрэсі́ўны (неадуш.)
агрэсі́ўнага (адуш.)
агрэсі́ўную агрэсі́ўнае агрэсі́ўныя (неадуш.)
агрэсі́ўных (адуш.)
Т. агрэсі́ўным агрэсі́ўнай
агрэсі́ўнаю
агрэсі́ўным агрэсі́ўнымі
М. агрэсі́ўным агрэсі́ўнай агрэсі́ўным агрэсі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агрэсі́ўны агресси́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Захопніцкі. Агрэсіўная акцыя, палітыка, Агрэсіўны блок. Агрэсіўныя сілы. // Варожы, наступальны. Агрэсіўны тон. Агрэсіўныя дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэ́сія, -і, ж.

1. Дэструктыўныя паводзіны або форма адносін, якія наўмысна прычыняюць шкоду інш. асобам, аб’ектам нападзення.

А. падлеткаў.

2. Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

Імперыялістычная а.

|| прым. агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпе́рска-агрэсі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. імпе́рска-агрэсі́ўны імпе́рска-агрэсі́ўная імпе́рска-агрэсі́ўнае імпе́рска-агрэсі́ўныя
Р. імпе́рска-агрэсі́ўнага імпе́рска-агрэсі́ўнай
імпе́рска-агрэсі́ўнае
імпе́рска-агрэсі́ўнага імпе́рска-агрэсі́ўных
Д. імпе́рска-агрэсі́ўнаму імпе́рска-агрэсі́ўнай імпе́рска-агрэсі́ўнаму імпе́рска-агрэсі́ўным
В. імпе́рска-агрэсі́ўны (неадуш.)
імпе́рска-агрэсі́ўнага (адуш.)
імпе́рска-агрэсі́ўную імпе́рска-агрэсі́ўнае імпе́рска-агрэсі́ўныя (неадуш.)
імпе́рска-агрэсі́ўных (адуш.)
Т. імпе́рска-агрэсі́ўным імпе́рска-агрэсі́ўнай
імпе́рска-агрэсі́ўнаю
імпе́рска-агрэсі́ўным імпе́рска-агрэсі́ўнымі
М. імпе́рска-агрэсі́ўным імпе́рска-агрэсі́ўнай імпе́рска-агрэсі́ўным імпе́рска-агрэсі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каразі́йна-агрэсі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каразі́йна-агрэсі́ўны каразі́йна-агрэсі́ўная каразі́йна-агрэсі́ўнае каразі́йна-агрэсі́ўныя
Р. каразі́йна-агрэсі́ўнага каразі́йна-агрэсі́ўнай
каразі́йна-агрэсі́ўнае
каразі́йна-агрэсі́ўнага каразі́йна-агрэсі́ўных
Д. каразі́йна-агрэсі́ўнаму каразі́йна-агрэсі́ўнай каразі́йна-агрэсі́ўнаму каразі́йна-агрэсі́ўным
В. каразі́йна-агрэсі́ўны (неадуш.)
каразі́йна-агрэсі́ўнага (адуш.)
каразі́йна-агрэсі́ўную каразі́йна-агрэсі́ўнае каразі́йна-агрэсі́ўныя (неадуш.)
каразі́йна-агрэсі́ўных (адуш.)
Т. каразі́йна-агрэсі́ўным каразі́йна-агрэсі́ўнай
каразі́йна-агрэсі́ўнаю
каразі́йна-агрэсі́ўным каразі́йна-агрэсі́ўнымі
М. каразі́йна-агрэсі́ўным каразі́йна-агрэсі́ўнай каразі́йна-агрэсі́ўным каразі́йна-агрэсі́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агресси́вный агрэсі́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акт, ‑а, М акце, м.

1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы. Брыль.

2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім‑н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы.

3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах.

•••

Акты грамадзянскай стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.

[Лац. actus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

империали́зм імперыялі́зм, -му м.;

агресси́вный империали́зм агрэсі́ўны імперыялі́зм;

вое́нно-феода́льный империали́зм вае́нна-феада́льны імперыялі́зм;

всеми́рный империали́зм сусве́тны імперыялі́зм;

колониа́льный империали́зм каланія́льны імперыялі́зм;

междунаро́дный империали́зм міжнаро́дны імперыялі́зм;

мирово́й империали́зм сусве́тны імперыялі́зм;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)